БЕЛ Ł РУС

Іспанскі суд ануляваў дэкларацыю незалежнасці Каталоніі

8.11.2017 / 16:50

Nashaniva.com

Іспанскі Канстытуцыйны суд афіцыйна адмяніў дэкларацыю аб незалежнасці Каталоніі, якую парламент рэгіёну прыняў у кастрычніку — паведамляе Reuters. Мадрыд пасля гэтага распусціў урад Каталоніі і прызначыў дату новых выбараў

Парламент рэгіёну прагаласаваў за незалежнасць ад Мадрыда 27 кастрычніка.

Праз некалькі гадзін пасля гэтага ўлады Іспаніі адправілі ў адстаўку рэгіянальны ўрад, распусцілі парламэнт і прызначылі новыя выбары ў Каталоніі на 21 снежня.

Раней, 31 кастрычніка, Канстытуцыйны суд заблакаваў абвяшчэнне незалежнасці Каталоніі да вынясення канчатковага рашэння па гэтай справе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула