БЕЛ Ł РУС

На ВІДЭА трапіла атака акулаў з жахлівым рыкам на падлодку з навукоўцамі

8.11.2017 / 18:32

nn.by

Падводнае судна з навукоўцамі і здымачнай групай канала «Бі-Бі-Сі» апусцілася на глыбіню 700 метраў і наблізілася да памерлага кіта, каб паглядзець, што з ім адбываецца на марскім дне пасля смерці. Падлодка была заўважаная акуламі, якія жэрлі тушу кіта, і ім не спадабалася ўварванне гасцей. Драпежнікі агледзелі аб'ект, а затым пачалі біцца ў шкло.

Пры сутыкненні са шклом унутры субмарыны раздаваліся глухія і жахлівыя гукі. Пасажыры разумелі, што падлодка дужа моцная, але памеры акул і магутнасць іх удараў вымусілі пахвалявацца.

Калі ж драпежнікі зразумелі, што субмарына не прэтэндуе на іх ежу, яны адступілі і пачалі далей снедаць.

Даволі каштоўным у відэа з'яўляецца доказ таго, што акулы сапраўды гучна рыкаюць пад вадой. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула