БЕЛ Ł РУС

Бяздомнік скраў бронзавы барэльеф з могілак

8.11.2017 / 12:59

Nashaniva.com

У крадзяжы барэльефа з чыжоўскіх могілак падазраецца ураджэнец сталіцы без пэўнага месца жыхарства, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва УУС Мінскага аблвыканкама.

— У міліцыю звярнуўся 32-гадовы мінчанін, які паведаміў, што ў перыяд з канца верасня па 4 лістапада на могілках «Чыжоўскае» хтосьці выкраў бронзавы барэльеф. Урон склаў 700 рублёў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі, што злачынства здзейсніў 44-гадовы ўраджэнец Мінска без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў, — распавялі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама.

Мужчына арыштаваны. Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 «Крадзеж» КК Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула