БЕЛ Ł РУС

У Шатландыі эвакуіравалі будынак парламента ФОТА

7.11.2017 / 16:14

Nashaniva.com

У Эдынбургу прайшла экстраная эвакуацыя людзей з будынка парламента Шатландыі, гаворыцца ў Twitter заканадаўчага органа.

Парламентарый ад Лейбарысцкай партыі Джон Эрскін апублікаваў у Twitter паведамленне, у якім сцвярджае, што прычынай эвакуацыі сталі тры пакеты з невядомым белым рэчывам. Пасля таго як адзін з іх быў ускрыты, у будынку абвясцілі трывогу. Па словах Эрскіна, у парламент выклікалі паліцыю і пажарных.

Police and Fire on the scene. pic.twitter.com/CHnSELIDEC

— John Erskine (@johnerskine) November 7, 2017

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула