БЕЛ Ł РУС

Невядомы расстраляў 26 чалавек у баптысцкай царкве ў Тэхасе

5.11.2017 / 23:44

СГ

дапоўнена

Царква абнесена стужкай як месца злачынства. Фота з сацыяльных сетак.

Прынамсі 26 чалавек, у тым ліку дзеці і старыя, загінулі ў адной з цэркваў у Тэхасе. 26-гадовы белы мужчына ў камуфляжы адкрыў агонь у баптысцкай царкве гарадка Сазэрленд-Спрынгс (Sutherland Springs), гэта каля Сан-Антоніа.

Нападніка застрэлілі неўзабаве. 

Матывы злачынства пакуль невядомыя. Страляніна ў публічным месцы са шматлікімі смяротнымі ахвярамі часта здараецца ў ЗША апошнімі гадамі. Усяго некалькі тыдняў таму 56 чалавек загінулі ў аналагічным інцыдэнце ў Лас-Вегасе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула