БЕЛ Ł РУС

Іспанія выдала еўрапейскі ордар на арышт Карлеса Пудждэмона

4.11.2017 / 09:21

Nashaniva.com

Вярхоўны суд Іспаніі выдаў еўрапейскі ордар на арышт звольненага са сваёй пасады лідара Каталоніі Карлес Пудждэмона і чатырох яго калег, якія з'ехалі ў Бельгію.

Акрамя Пудждэмона ордар выдадзены на наступных асоб:

Мерытчэль Серэт, былы міністр сельскай гаспадаркі

Антоні Комін, былы міністр аховы здароўя

Луіс Пуч, былы міністр культуры

Клара Пансаці, былы міністр адукацыі

Як паведамляецца, некаторыя з іх прасілі дазволу паўстаць перад судом па відэасувязі.

Гэтыя пяцёра былых палітыкаў у чацвер не з'явіліся на пасяджэнне Вярхоўнага суда ў Мадрыдзе, падчас якога група іншых былых членаў рэгіянальнага ўрада была ўзятая пад варту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула