БЕЛ Ł РУС

Сотні чалавек стаяць у чарзе па iPhone X у Маскве за два дні да пачатку яго продажаў ФОТЫ

2.11.2017 / 12:45

nn.by

Афіцыйныя продажы новага айфона ў Маскве стартуюць 3 лістапада а 8-й раніцы ў адной з крамаў. За дзве гадзіны да гэтага прадаўцы раздадуць бранзалеты, па якіх і будуць выдаваць смартфоны, перадае hi-tech.mail.ru. Але ўжо за 2 дні да старту каля крамы пачала збірацца чарга. 

Некалькі сотняў чалавек дзяжураць пазменна і грэюцца ў кафэ паблізу. Перыядычна яны праводзяць пераклічку. У асноўным гэта маладыя людзі, студэнты ў пошуках лёгкай нажывы. Бо перапрадаць можна не толькі доўгачаканы смартфон, але і месца ў самой чарзе за ім.

За «сімвалічныя» 1360 беларускіх рублёў — 50% ад кошту самаго смартфона на 64 ГБ — прадпрымальныя жыхары Масквы гатовыя прадаць сваю пазіцыю ў чарзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула