БЕЛ Ł РУС

У Бараўлянах аўтамабіль збіў дзяўчынку на пераходзе

29.10.2017 / 16:11

Nashaniva.com

28 кастрычніка каля 19-й кіроўца, 1992 года нараджэння на аўтамабілі «Аўдзі А6», які ехаў праз Бараўляны ў кірунку лагойскай трасы, наехаў на дзяўчынку 2005 года нараджэння, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Дзяўчынка шпіталізаваная ў траўматалогію, паведаміла БелТА.

Усяго ў Мінскай вобласці за мінулыя суткі адбылося 5 ДТЗ, у якіх пацярпелі шэсць чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула