Сёння прэзентуюць «Гімназію №13» — суперкнігу для падлеткаў
Сёння ў краме «Кніжная нара» (вул. Нёманская, 2) дарослай і дзіцячай публіцы будзе прадстаўленая беларуская версія «Гімназіі №13» — суперкнігі для падлеткаў Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак. У вас ёсць рэдкая магчымасць сустрэцца адразу з аўтарамі, перакладчыцай і рэдактарам кнігі. У такой кампаніі, без сумневу, будзе цікава!
Пачатак прэзентацыі а 18-й.