БЕЛ Ł РУС

Андрэй Курэйчык паказаў, як будзе выглядаць яго новы трымценнік «Вурдалакі» ВІДЭА

9.10.2017 / 14:49

КК

Тызер будучай кінастужкі сёння з’явіўся ў сеціве.

Праца над фільмам, які ахрысцілі «першым беларускім моладзевым хорарам», а цяпер называюць «слэшарам» (разнавіднасць фільма жахаў), пачалася ў маі гэтага года.

Асноўны сюжэт стужкі — гісторыя пра маладых людзей, якія ў Купальскую ноч выпадкова апынуліся на запаведным памежным возеры, абудзіўшы сілы старажытнага зла.

Як паведаміла творчая каманда, здымкі праходзілі ў дзікіх лясах і на ўнікальных запаведных азёрах Беларусі. Акцёрам прыйшлося некалькі тыдняў правесці ў «барацьбе з вурдалакамі», выкліканымі магіяй Купальскай ночы. Яны гадзінамі знаходзіліся ў халоднай вадзе і лясным гушчары, ператвараючыся ў вадзяных.

Цяпер ідзе мантаж матэрыялу, праца над гукам і камп’ютарнай графікай. Але вясной Андрэй Курэйчык, які выступае адным з прадзюсараў, абяцаў, што прэм’еру можна будзе паглядзець у кінатэатрах ужо восенню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула