БЕЛ Ł РУС

Нашчадак беларускіх габрэяў атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы

4.10.2017 / 10:54

Nashaniva.com

3 кастрычніка самую прэстыжную ў свеце навуковую прэмію па фізіцы атрымалі трое амерыканцаў: Кіп Торн, Райнер Вайc і Бары Барыш. Продкі апошняга паходзяць з Беларусі.

Барыш нарадзіўся ў амэрыканскім штаце Небраска ў 1936 годзе. Сем’і яго бацькоў — габрэі-эмігранты з Заходняй Беларусі. Бабуля і дзед Бары Барыша нарадзіліся ў другой палове XIX ст.

У інтэрвію ўнівэрсітэцкаму выданню ў Каліфорніі 19 гадоў таму будучы набеліст распавёў, што сем’і ягоных бацькоў прыбылі ў Амерыку асобна і пазнаёміліся на заходнім узбярэжжы ЗША. Дзед нобелеўскага лаўрэата Хаiм-Доў бэн Барух Бэнедэт Барыш пахаваны ў штаце Аёва, а бабуля — на могілках у Небрасцы, піша Радыё Свабода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула