У ЗША заявілі пра пачатак гіпергукавай рэвалюцыі
Віцэ-прэзідэнт па аэранаўтыцы аэратэхнічнае карпарацыі Lockheed Martin Арланда Карвальё, выступаючы на Міжнародным аэратэхнічным кангрэсе і выставе, якія адбыліся 26-28 верасня ў штаце Тэхас, ацаніў прагрэс ЗША ў стварэнні гіпергукавага беспілотніка SR-72, паведамляе «Ваенны аглядальнік» са спасылкай на Aviation Week.
Ілюстрацыйнае фота
«Я мяркую, што Злучаныя Штаты знаходзяцца на парозе гіпергукавай рэвалюцыі», — сказаў Карвальё. Словы віцэ-прэзідэнта Lockheed Martin выданне звязала з выпрабаваннямі прататыпа SR-72.
Па дадзеных Aviation Week, прататып гіпергукавага беспілотніка пратэставаны ў канцы ліпеня. Палёт апарата суправаджаўся двума звышгукавымі навучальнымі самалётамі Northrop T-38 Talon. Выпрабаванні прайшлі на палігоне ў горадзе Палмдейл (ЗША), дзе знаходзіцца штаб-кватэра каманды Skunk Works з Lockheed Martin, якая працуе над лятальным апаратам.
Згодна з планамі Lockheed Martin, перспектыўны гіпергукавы беспілотнік будзе здольны лятаць на хуткасцях ад нуля да шасці лічбаў Маха (да 6,9 тысячы кіламетраў за гадзіну).
Па сваіх памерах поўнамаштабны SR-72 павінен быць параўнальны з SR-71. Лічыцца, што перспектыўны беспілотнік можа выкарыстоўвацца для разведкі, высокая хуткасць апарата не дазволіць суперніку перахапіць яго. Поўнамаштабную рабочую версію SR-72 плануецца стварыць да канца 2020-х гадоў.
Самалёт SR-71
Да цяперашняга часу рэкорд хуткасці ў 3,2 лічбы Маха пры прамым палёце належыць амерыканскаму выведвальнаму самалёту SR-71 Blackbird, знятага з узбраення ў 1998 годзе.