У Мінску «Шкода» пасля сутыкнення з «Пежо» вылецела з дарогі і збіла 9-гадовага пешахода
Кіроўца «Шкоды Рапід» 28 верасня каля 22.00 на скрыжаванні вуліц Ільянская і Мястроўская не саступіў дарогу «Пежо», якая ехала па галоўнай.
«Адбылося сутыкненне. Пасля гэтага «Шкода» выехала за межы праезнай часткі і здзейсніла наезд на пешахода 2008 года нараджэння», - праінфармавалі БелТА ва УДАІ.
Траўмы ў ДТЗ атрымалі дзеці-пасажыры «Шкоды» 2013 і 2016 гадоў нараджэння. Праводзіцца праверка.