БЕЛ Ł РУС

Што адбываецца з «Нашай Нівай»: рэдактар сустракаецца з чытачамі ў Гродне сёння, 29 верасня

29.09.2017 / 10:45

Nashaniva.com

HrodnaMediaRoom запрашае на новую размову пра свабоду!

29 верасня ў Гродна завітае новы рэдактар газеты і сайта «Наша Ніва» Ягор Марціновіч. Паразмаўляем пра тое,

- дзе мяжа паміж жаўцізной і якаснай журналістыкай,

- дзе СМІ знайсці грошы на існаванне і як манетызаваць кантэнт,

- як зыйсці з офлайна ў онлайн і пашыраць аўдыторыю,

- «Наша Ніна» - што гэта было?

- як беларускамоўным медыя быць папулярнымі: будаваць рэдакцыйную палітыку з разлікам на масавую аўдыторую і разам з тым на выкананне ўласнай місіі,

- ці магчыма СМІ быць незалежнымі,

- якая будучыня ў папяровых выданняў?

Калі: 29 верасня

Дзе: Гродна, вул. Савецкая, 3 (Цэнтр гарадскога жыцця)

Пачатак: 18.30

Уваход вольны

Запрашаем!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула