БЕЛ Ł РУС

Наста Кудасава. Горыч прымi ўнутрывочна, але — палай…

19.10.2017 / 13:31

Наста Кудасава

* * *

Горыч прымi ўнутрывочна, але — палай.
Хай надрываецца, кволiцца кнот, але грэе.
Быць цi не быць — гэта толькi пытанне цяпла,
Толькi пытанне ўключанасцi батарэi.
Там, у адсеках нутра, дзе балiць i пячэ, —
Зрэшты, табе аднаму зразумелае пекла.
Быць цi не быць — гэта толькi пытанне вачэй,
Здольных аднойчы ўтрымаць на зямлi чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула