БЕЛ Ł РУС

Макс Мірны ўжо ня першая ракетка Беларусі

9.09.2008 / 10:33

ул. інф.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў яго абагнаў Уладзімер Ігнацік. Мірны цяпер займае 519-е месца, Ігнацік - 425-ты.

Асацыяцыя тэнісістаў‑прафэсіяналаў апублікавала сьвежы рэйтынг ліст.

Паводле яго Макс Мірны зьляцеў на 519‑е месца, за два тыдні апусьціўшыся на 143 пазыцыі.

Яго ў рэйтынгу АTP абагнаў Уладзімер Ігнацік, які цяпер займае 425 пазыцыю (узьняўся на дзьве пазыцыі), Уладзімер Ваўчкоў — 544‑ты, Андрэй Каратчэня — 587‑ты.

У рэйтынгу дуэтаў пара Макс Мірны і Джэймі Мюрэй займаюць 14-ю пазыцыю, у індывідуальным рэйтынгу парных тэнісістаў Мірны апусьціўся на чатыры пазыцыі і ўжо трыццаты.

Падзеньне працягваецца.

***

Нагадаем, што 19-21 верасьня ў Менску пройдзе матч Кубку Дэвіса. Зборная Беларусі згуляе са зборнай Грузіі ў 2 раўндзе плэй-оф Эўра-Афрыканскай групы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула