БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне аўтамабіль перакуліўся ў кювет, кіроўца загінуў

15.09.2017 / 09:40

ДТЗ адбылося ля вёсак Лабеншчына і Лашаны Мінскага раёна. Мінчанін за рулём «Шэўрале» не справіўся з кіраваннем, і легкавік стукнуўся ў металічную агароджу.

Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. Кіроўцу з дапамогай адмысловай прылады дэблакавалі ратавальнікі. Па дарозе ў бальніцу мужчына памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула