БЕЛ Ł РУС

ЗША адмянілі санкцыі ў дачыненьні да двух прадпрыемстваў

5.09.2008 / 14:34

Зьміцер Панкавец

Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» у прэс-службе пасольства ЗША ў Менску.

Як паведамілі «Нашай Ніве» у прэс-службе пасольства ЗША ў Менску, Міністэрства фінансаў гэтай краіны зьняло на шэсьць месяцаў санкцыі супраць прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Шкловалакно».

Гэта стала магчыма пасьля таго, як афіцыйны Менск пайшоў на вызваленьне палітвязьняў. Гэты крок вітаўся Вашынгтонам як пазытыўны.

Ня выключана, што адменай санкцый супраць двух гэтых прадпрыемстваў справа не абмяжуецца, і да канца тыдня амэрыканскія ўлады абвесьцяць аб новых саступках у эканамічнай сфэры. Маецца на ўвазе размарожваньне рахункаў «Белнафтахіму», але тут яшчэ няма канкрэтыкі.

Нагадаем, што санкцыі супраць лідзкай «Лакафарбы» і полацкага «Шкловалакна» былі ўведзеныя 15 траўня ў дадатак да эканамічных санкцый у дачыненьні канцэрну «Белнафтахім».

Варта адзначыць, што на пазамінулым тыдні Менск наведваў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Дэвід Мэркел.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула