БЕЛ Ł РУС

Зюганаў падзякаваў Лукашэнку за трансляцыю ў Беларусі расійскіх тэлеканалаў

5.09.2017 / 16:01

Nashaniva.com

Пра гэта кіраўнік КПРФ заявіў падчас сустрэчы ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БелТА.

Зюганаў, у прыватнасці, таксама закрануў тэму трансляцыі расійскіх каналаў у Беларусі: «Я звярнуў увагу, вы ўсё паказваеце. Хоць часам папракаюць, вы абсалютна ўсё паказваеце».

Аляксандр Лукашэнка адказаў, што ў рэспубліцы прытрымліваюцца менавіта такой палітыкі ў інфармацыйнай сферы. «Мы нічога не баімся, мы паказваем, як жыве наш «старэйшы брат», якія ідэі розныя групы людзей і партыі прапаведуюць», - растлумачыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула