БЕЛ Ł РУС

Маккейн афіцыйна зацьверджаны кандыдатам у прэзыдэнты

4.09.2008 / 12:47

Такое рашэньне прынялі дэлегаты зьезду рэспубліканцаў, што праходзіць у Мінэсоце.

Сэнатар ад Арызоны Джон Маккейн афіцыйна зацьверджаны кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Такое рашэньне прынялі дэлегаты зьезду рэспубліканцаў, што праходзіць у Мінэсоце.

У якасьці віцэ‑прэзыдэнта будзе балятавацца губэрнатар ад штату Аляска Сара Пэйлін. Яна зацьверджана, нягледзячы на гучны скандал. Прэса высьветліла, што 17‑гадовая незамужняя дачка кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты, знаходзіцца на 5‑м месяцы цяжарнасьці.

Сара Пэйлін — маці пяцёх дзяцей. Яна выступае супраць абортаў і за свабодны продаж зброі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула