БЕЛ Ł РУС

Японскія навукоўцы ўпершыню знялі на ВІДЭА дзіўнага марскога смаўжа, якога раней ніхто не бачыў

28.08.2017 / 18:55

Nashaniva.com

Японскія навукоўцы знайшлі на глыбіні болей за 8 кіламетраў на дне Марыянскага жолаба марскога смаўжа, якога раней нікому не даводзілася бачыць.

Як піша японская навуковая арганізацыя, даследчыкам не так даўно ўдалося спусціць спецыяльны апарат у самы глыбокі акіянскі жолаб і ўпершыню запісаць жывёлу на відэа на рэкорднай глыбіні. Аказалася, што марскі смоўж мае шэра-блакітны колер і, насуперак меркаванням, выглядае даволі прывабна.

Каб прывабіць глыбокаводную істоту, даследчыкі пагрузілі ў бездань акіяна велізарны апарат з камерамі і прынадай з макрэлі, на якую і клюнулі смаўжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула