БЕЛ Ł РУС

Пенсіянер ехаў дадому на трох колах ФОТА

14.08.2017 / 16:18

УШ

Удзень 14 жніўня мінская міліцыя спыніла «Фальксваген Гольф», які ехаў без аднаго з задніх колаў.

Аўтамабіль рухаўся па вуліцы Радыяльнай. Супрацоўнікі ДАІ, заўважыўшы задымленне, спынілі машыну.

70-гадовы пенсіянер, які быў за стырном, распавёў, што ехаў з вёскі ў Мінск, але па дарозе прабіў кола. Мужчына паклаў яго на задняе сядзенне і працягнуў рух.

Праўда, аказалася, што мінчук не мае правоў, бо непрыдатны да кіравання па медыцынскіх паказаннях. Машыну эвакуатарам даставілі яму дахаты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула