БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы спрабуюць дабрацца да схаванага пад вадой новага кантынента

28.07.2017 / 20:40

Ілья Параскевіч

Яшчэ ў лютым геолагі апублікавалі артыкул, у якім гаворыцца, што Новая Зеландыя і прылеглыя да яе ўчасткі зямной кары ўяўляюць сабой асобны кантынент, які адкалоўся ад суперкантынента Гандвана некалькі дзясяткаў мільёнаў год таму.

І вось, пачаліся першыя даследаванні новага «кантынента». З дапамогай даследчага свідравога судна JOIDES Resolution навукоўцы спрабуюць дабрацца да гэтага кантынента і высветліць падрабязнасці старажытнай гісторыі Зямлі. На фота ніжэй — від з палубы карабля i штанга свідравога станка, якая сыходзіць у глыб мора.

Фота: IODP

У артыкуле, апублікаваным у часопісе Геалагічнага таварыства ЗША, даследчыкі тлумачаць, што плошча Зеландыі складае 5 мільёнаў квадратных кіламетраў, што складае прыкладна 2/3 плошчы суседняй Аўстраліі.

Праўда, 94% гэтай тэрыторыі знаходзіцца пад вадой, а на паверхні бачныя два буйныя астравы, якія складаюць Новую Зеландыю, архіпелаг Новая Каледонія, а таксама выспы паменш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула