БЕЛ Ł РУС

Археолагі наблізіліся да разгадкі таямніцы біблейскага Каўчэга Запавету

21.07.2017 / 12:17

Nashaniva.com

Археолагі знайшлі на месцы біблейскага паселішчы Сілом на заходнім беразе ракі Іардан некалькі артэфактаў. Яны дапамогуць даследчыкам у пошуках знакамітай скініі, у якой захоўваўся Каўчэг Запавету, піша The Israel Times.

Навукоўцы раскапалі два з чатырох участкаў, на якіх можа знаходзіцца знакаміты каўчэг. Паводле Бібліі, скрыжалі з дзесяццю запаветамі былі перададзеныя Богам Маісею на гары Сінай. На працягу 349 гадоў святыня захоўвалася ў Сіломе.

У ходзе раскопак археолагі выявілі керамічныя прадметы, якія маглі выкарыстоўвацца ў скініі — спецыяльным намёце, дзе захоўваўся каўчэг. Радыевугляродны аналіз паказаў, што ўзрост артэфактаў — прыкладна 3200 гадоў.

Выяўленыя знаходкі, паводле словаў кіраўніка экспедыцыі Скота Стрыплінга, «ужо абнадзеілі» спецыялістаў у пошуках святыні. Пры гэтым казаць аб дакладным месцазнаходжанні каўчэга, як адзначыў вучоны, яшчэ вельмі рана. Сам Стрыплінг заявіў пра намер дзесяцігоддзямі праводзіць раскопкі на гэтым месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула