БЕЛ Ł РУС

Азаранка выйграла першы матч пасля вяртання

21.06.2017 / 17:09

Nashaniva.com

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (WC) на Мальёрцы выйграла свой першы матч пасля вяртання з дэкрэту, паведамляе Tribuna.

27-гадовая беларуска абыграла 74-ю ракетку свету Рысу Адзакі 6:3, 4:6, 7:6, прычым матч быў спынены ўчора з-за наступлення цемры і адноўлены сёння, калі пры ліку 5:4 у трэцім сэце 23-гадовая японка падавала на перамогу.

Двухразовая чэмпіёнка Australian Open адыграла тры матчболы і выйграла вырашальны тай-брэйк 9:7.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула