БЕЛ Ł РУС

Як стартап з Мінска змяняе рынак інтэрнэт-гандлю

26.06.2017 / 16:02

Nashaniva.com

Месяц таму ў Беларусі пачаў работу новы сэрвіс Bidmart.by, які карэнным чынам змяніў нашы ўяўленні аб прывычнай схеме набыцця тавараў у інтэрнэце.

Замест таго, каб шукаць прадаўца самастойна, Bidmart.by дае магчымасць пакупніку аб’явіць тэндар на тавар, які яго цікавіць, і пазначыць пажаданую цану.

Каб да канца зразумець усе асаблівасці новага сэрвісу, давайце паглядзім, як праходзіла эвалюцыя пакупак з пункту гледжання звычайнага чалавека.

Да пачатку эпохі інтэрнэту чалавеку трэба было паднімацца з улюбёнай канапы і ісці ў далёкую краму. Там даводзілася блукаць сярод паліц у пошуках прыдатнага па цане і якасці тавара.

Са з’яўленнем інтэрнэту працэс куплі спрасціўся і неабходнасць пакідаць утульную канапу знікла. Але! Цяпер для пошуку лепшага прапанавання пакупніку даводзіцца праглядаць дзясяткі сайтаў і інтэрнэт-каталогаў, траціць час на «абзвон» прадаўцоў. А можна было б правесці гэты час з сям’ёй або схадзіць у кіно.

Па-першае, пры такой схеме чалавек рызыкуе пераплаціць за тавар, проста не знайшоўшы самай выгаднай прапановы.

Па-другое, высокія шанцы сутыкнуцца з нядобрасумленным прадаўцом, які паспрабуе «ўпіхнуць» амаль такі ж тавар з амаль такімі ж характарыстыкамі.

Па-трэцяе, як выбраць «правільнага» прадаўца, арыентуючыся на водгукі і рэйтынгі? Які прадавец найлепшы? У якога 5 зорак ці 4,5? У якога 5000 водгукаў ці 500? Навошта марнаваць свой час на чытанне водгукаў і аналіз рэйтынгаў. Часта нам усё адно, які менавіта прадавец прадасць тавар, галоўнае — атрымаць разумную цану і якасны сэрвіс.

Што ж. Цяпер давайце паглядзім наступны крок у эвалюцыі інтэрнэт-пакупак. Bidmart.by прапануе зусім новы падыход:

У чым плюсы Bidmart.by?

Bidmart.by — гэта сэрвіс, на якім прадаўцы канкуруюць паміж сабой за пакупніка. У вас заўсёды ёсць шанс атрымаць ніжэйшую цану без вашага непасрэднага ўдзелу і майстэрства таргавацца. Прадаўцы не будуць надакучліва званіць вам і адпраўляць на e-mail горы спаму. Вы атрымаеце толькі адзін званок ад пераможцы тэндара.

Навіны для юрыдычных асобаў: цяпер вы можаце спрасціць працэс забеспячэння сваіх арганізацый, стварыўшы тэндар на Bidmart.by. Дадатковыя плюсы правядзення закупак на нашым партале:

Пачні купляць па рацыянальнай цане ўжо цяпер:

ТАА «Бідмартс» УНП 192709444

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула