БЕЛ Ł РУС

Віцябчук напаў на 9-гадовую дзяўчынку

26.05.2017 / 12:50

УШ

25 мая ў Віцебску па гарачых слядах быў затрыманы мужчына, які напаў на 9-гадовую дзяўчынку ў пад'ездзе дома.

Падрабязнасці інцыдэнту распавяла БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава. Званок з інфармацыяй аб здарэнні паступіў у 17.20 у дзяжурную службу УУС Віцебскага аблвыканкама. Па тэлефоне 102 звярнулася жыхарка Віцебска, якая паведаміла, што ў пад'ездзе дома па месцы жыхарства на яе ўнучку, якая вярталася дадому пасля трэніроўкі, напаў мужчына.

Ён паваліў дзіця, спрабаваў сарваць вопратку. Дзяўчынка крычала і аказвала супраціў, што, магчыма, і спалохала нападніка, які збег з месца злачынства. Прыкметы мужчыны перадалі ў міліцыю. Праз гадзіну меркаваны зламыснік быў затрыманы супрацоўнікамі Дэпартамента аховы ў раёне абласной клінічнай бальніцы. Папярэдне ўстаноўлена, што напад на дзіця здзейсніў 34-гадовы жыхар Віцебскага раёна, раней неаднаразова судзімы. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула