БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне ўвялі квоту 75% украінскай мовы на тэлебачанні

23.05.2017 / 12:07

Вярхоўная Рада Украіны канчаткова ўхваліла праект закона аб моўных квотах на тэлебачанні.

Дакумент падтрымалі 269 дэпутатаў — прадстаўнікі амаль усіх фракцый і груп парламента, акрамя «Апазіцыйнага блока».

Праект прадугледжвае, што для агульнанацыянальных і рэгіянальных тэлекампаній доля перадач і фільмаў на ўкраінскай мове павінна складаць не менш за 75%.

Для мясцовых тэлерадыёкампаній уводзіцца квота на ўкраінскамоўны прадукт у 50%.

Долю будуць лічыць за тыдзень — пагадзінна: з 7:00 да 18:00 і з 18.00 да 22.00.

Ад ідэі лічыць квоту кожную асобную гадзіну штодня адмовіліся.

Зараз на многіх тэлеканалах Украіны дамінуе руская мова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула