БЕЛ Ł РУС

Расіянін спрабаваў увезці ў Беларусь марыхуану і галюцынагенныя грыбы

5.05.2017 / 17:10

Nashaniva.com

У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» у салоне аўтамабіля 38-гадовага жыхара Кастрамы, які рухаўся з Польшчы ў Расію, супрацоўнікі Брэсцкай мытні з выкарыстаннем магчымасцяў кіналагічнай службы пад абшыўкай багажніка і ў попельніцы знайшлі фрагменты пладовых цел грыбоў і марыхуану. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Паводле заключэння спецыяліста ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці, грыбы масай 10,2 г утрымліваюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва «псілацын».

У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа па прыкметах ч. 2 арт. 328-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў). Санкцыі дадзенага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула