БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю для кітайскіх журналістаў

29.04.2017 / 12:45

president.gov.by

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю для кітайскіх журналістаў, якія ў пачатку мая наведаюць з прэс-турам Беларусь.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў суботу.

«Будуць праводзіцца самыя розныя сустрэчы. Будзе праведзена прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы», — заявіў А.Карлюкевіч.

Паводле яго слоў, будзе арганізавана трансляцыя сустрэчы прэзідэнта з кітайскімі журналістамі.

Прадстаўнікі кітайскіх СМІ будуць знаходзіцца з прэс-турам у Беларусі з 1 па 7 мая.

«Будуць прадстаўнікі каля 40 розных выданняў, інфармацыйных агенцтваў, электронных СМІ працаваць у нашай краіне», - паведаміў намеснік міністра.

«Прыедзе аўтарытэтная каманда. З беларускага боку яе ўзначаліць надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Кітаі доктар эканамічных навук Кірыл Руды», - дадаў А.Карлюкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула