БЕЛ Ł РУС

У Брэсце таксіст збіў пешахода

28.04.2017 / 20:11

Nashaniva.com

У Брэсце аўтамабіль таксі збіў пешахода, паведамілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 15.50 ў цэнтры горада. Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём аўтамабіля таксі Toyota Prius знаходзіўся 30-гадовы берасцеец. На скрыжаванні вуліц Гогаля і Карла Маркса кіроўца ўчыніў наезд на 32-гадовага мужчыну, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пераходзе. У выніку наезду пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула