БЕЛ Ł РУС

У Расіі няўдалы фокуснік выпадкова спаліў жонку

26.04.2017 / 14:34

Nashaniva.com

У дачыненні да 33-гадовага жыхара расійскага горада Вязьма (яго імя не называецца) распачата крымінальная справа па артыкуле 109 КК РФ («Прычыненне смерці па неасцярожнасці»). 

Інцыдэнт адбыўся 15 красавіка. Падчас распіцця спіртных напояў у кватэры мужчына вырашыў паказаць жонцы фокус «выдзіманне агню з рота».

«Ён набраў у рот спіртазмяшчальную вадкасць і паднёс да вуснаў запальніцу, пасля чаго падзьмуў на агонь. У выніку агонь трапіў на жонку, якая сядзела побач, тая атрымала моцныя апёкі амаль 90 працэнтаў плошчы цела», — гаворыцца ў паведамленні СУ СКР.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў праз тры дні жанчына памерла ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула