БЕЛ Ł РУС

У ноч на панядзелак і цэлы тыдзень — мароз-мароз і галалёдзіца

16.04.2017 / 23:21

СГ

Да мінус 8 градусаў на Паазер'і і поўначы, мінус 4 у цэнтры і на Берасцейшчыне.

Небяспечнае надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў ноч з нядзелі на панядзелак 17 красавіка. Спачатку будзе ісці мокры снег, а начны мароз прывядзе да галалёдзіцы на дарогах.

Тэмпературы паветра ўначы апусцяцца да мінус 6—8 градусаў на Паазер'і і поўначы. У цэнтры і на захадзе будзе да мінус 3—4. Толькі на Гомельшчыне тэмпературы апусцяцца толькі да мінус 1.

Днём будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла.

Пры такім марозе могуць загінуць кветкі, кусты, агародніна.

Начныя маразы пратрымаюцца цэлы тыдзень. Увесь гэты час будзе патрэбная асаблівая пільнасць на дарогах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула