БЕЛ Ł РУС

Брытанскі Vogue упершыню ўзначаліць мужчына

10.04.2017 / 20:20

Nashaniva.com

Брытанскі часопіс Vogue, які лічыцца адным з самых уплывовых у свеце моды, упершыню ў гісторыі ўзначаліць мужчына — Эдвард Энінфул, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адзначаецца, што 45-гадовы Энінфул з'яўляецца «ўплывовай фігурай у свеце моды, Галівуду і музыкі». Раней ён працаваў у амерыканскіх і італьянскіх выданнях Vogue, а таксама ў часопісе W Magazine.

На пасадзе галоўнага рэдактара Эдвард Энінфул зменіць Аляксандру Шульман, якая ўзначальвала часопіс больш за 25 гадоў.

Першы нумар часопіса Vogue выйшаў у 1892 годзе ў ЗША. У 1916 годзе Vogue пачаў выдаваць брытанскую версію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула