БЕЛ Ł РУС

Аператара Белсата, затрыманага падчас ператруса, будуць судзіць за «лаянку»

31.03.2017 / 18:36

nn.by

Аператар «Белсата» Аляксандр Любянчук, якога затрымалі падчас ператрусу ў офісе тэлеканала, знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Барыс Гарэцкі.

У Першамайскім РУУСе на Любенчука склалі пратакол за «нецэнзурную лаянку». Быццам бы ён брудна лаяўся непасрэдна ў аддзяленні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП). 

Судзіць аператара будуць у панядзелак а 9-й раніцы ў Першамайскім судзе (вул. Талбухіна, 9. ст.м Парк Чалюскінцаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула