БЕЛ Ł РУС

Рыбак загінуў, дакрануўшыся вудай да высокавольтных правадоў

4.03.2017 / 11:39

nn.by

У Дзяржынскім раёне мужчына лавіў рыбу з чыгуначнага моста і зачапіў вудай высакавольтны дрот, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Інцыдэнт адбыўся 3 сакавіка. У 12.18 паступіла паведамленне пра паразу электрычным токам грамадзяніна на чыгуначным мосце каля в. Клочкі. Мужчына загінуў.

Як адзначылі ва ўпраўленні МНС, затрымка руху двух грузавых і двух пасажырскіх цягнікоў склала 25 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула