БЕЛ Ł РУС

У Швецыі ў найбуйнейшым прытулку для мігрантаў здарыўся пажар

26.02.2017 / 20:19

nn.by

У Швецыі ў выніку пажару ў найбуйнейшым прытулку для мігрантаў у горадзе Ванерсборг пацярпелі 20 чалавек, піша «ЕўраПраўда» са спасылкай на Expressen.

Паведамляецца пра 20 пацярпелых, адзін чалавек атрымаў цяжкія раненні, акрамя яго, з больш лёгкімі пашкоджаннямі былі шпіталізаваныя яшчэ двое чалавек.

Па інфармацыі паліцыі, цяпер праводзіцца следства па падазрэнні ў падпале. Сігнал аб пажары выратавальнікам паступіў у 4:15 раніцы па мясцовым часе.

Пажар адбыўся на трэцім паверсе аднаго з будынкаў прытулку, у якім цяпер пражывае 1200 чалавек.

Агонь удалося патушыць толькі праз 4 гадзіны пасля атрымання сігналу пра інцыдэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула