БЕЛ Ł РУС

Група расійскіх радыкалаў паспрабавала сарваць прэс-канферэнцыю Сайдзіка ў Мінску ВІДЭА

15.02.2017 / 19:56

Nashaniva.com

Дадалося відэа

Чацвёра мужчын і жанчын уварваліся ў залу і пачалі раскідваць улёткі, выкрыкваючы: «Парашэнка забойца, мінскія пагадненні не працуюць», паведамляе ТАСС.

Група радыкалаў, якія прадставіліся сябрамі незарэгістраванай у Расіі нацыяналістычнай арганізацыі «Іншая Расія», зрабіла спробу сарваць прэс-канферэнцыю спецпрадстаўніка старшыні АБСЕ Марціна Сайдзіка ў Мінску па выніках чарговага пасяджэння кантактнай групы па сітуацыі на Данбасе.

Чацвёра маладых людзей ўварваліся ў залу і пачалі раскідваць улёткі, выкрыкваючы: «Парашэнка забойца, мінскія пагадненні не працуюць».

Сайдзік быў вымушаны пакінуць залу мерапрыемства, пасля чаго радыкалы таксама хутка сышлі.

МЗС Беларусі выступіла з заявай адносна выхадкі расійскіх радыкалаў у Мінску

Як мінімум адзін з завадатараў зрыву выступу пасла Сайдзіка затрыманы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула