БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнік Трампа: Мы лічым, што Расія парушае дамову пра ракеты сярэдняй дальнасці

15.02.2017 / 12:25

Аляксандр Гелагаеў

Расія прыняла на ўзбраенне новую крылатую ракету, якая парушае Дамову пра ліквідацыю ракет сярэдняй і меньшай дальнасці (РСМД), паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа.

Размова пра наземны варыянт ракетнага комплекс 9М729 «Калібр-НК» (па класіфікацыі НАТО — SSC-8), які Масква распрацоўвае і выпрабоўвае ўжо некалькі год, хоць па меркаванні Вашынгтона гэта парушэнне дамовы, падпісанай яшчэ ў 1987 годзе.

Крылатыя ракеты канструктарскага бюро «Наватар» розных тыпаў і пакаленняў

Адпаведна з дамовай было забаронена выпрабоўваць, вырабляць і валодаць наземнымі комплексамі з крылатымі ракетамі дальнасцю 500-5500 км.

«Мы ведаем, што гэта старая праблема. Расійцы будуюць і выпрабоўваюць гэта ў парушэнне Дамовы пра ліквідацыю РСМД яшчэ з часоў адміністрацыі Абамы», — сказаў чыноўнік.

«Цяпер яны іх адправілі ў войскі, і гэта яшчэ большае парушэнне», — дадаў ён.

Па інфармацыі з расійскай благасферы, гэтыя ракеты размешчаныя ў Цэнтральнай вайсковай акрузе РФ, сказаў супрацоўнік Трампа.

Раней газета New York Times пісала, што ў Расіі ёсць «два батальёны» парушаючых Дамову пра ліквідацыю РСМД. У хуткім часе Масква пракаментавала інфармацыю.

Крэмль абверг прэтэнзіі ў адрас Расіі па «таемным» размяшчэнні ракет

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула