БЕЛ Ł РУС

Мінэнерга Украіны прапануе ўраду ўвесці надзвычайнае становішча

13.02.2017 / 18:16

Кампанія «Укрэнерга» і Міністэрства паліва і энергетыкі прапануюць ураду ўвесці надзвычайнае становішча на рынку электраэнергіі з-за блакавання паставак антрацыту з некантраляваных тэрыторый Данбаса.

Пра гэта падчас пасяджэння антыкрызіснага энергетычнага штаба заявілі в. а. дырэктара «Укрэнерга» Усевалад Кавальчук і кіраўнік Мінпалэнерга Ігар Насалік.

«Улічваючы дэфіцыт антрацытавай групы, звязаны з непастаўкай іх з альтэрнатыўных крыніц … Міністэрства ініцыюе ўвядзенне надзвычайнага становішча ў энергетычнай сферы», - сказаў Насалік.

Кавальчук, у сваю чаргу, адзначыў, што пры ўвядзеннi надзвычайнага становішча ў энергетыцы антрацытавага вугалю Украіне хопіць на 40 сутак.

«Укрэнерга» прапаноўвае паменшыць спажыванне антрацытавай групы да прыкладна 20 000 тон у суткі.

Насалік адзначыў таксама, што для пераходу на імпартныя пастаўкі антрацыту спатрэбіцца каля 50 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула