БЕЛ Ł РУС

Расійская транссэксуалка паехала ў «ДНР», каб правесці акцыю ў падтрымку ЛГБТ. І знікла

10.02.2017 / 15:39

БЮ

31 студзеня на тэрыторыі «ДНР» прапала расійская транссэксуалка Марыя Штэрн (ранейшае імя Алег Васільеў; псеўданім — Шэрае Фіялетавае).

Штэрн адправілася ў «ДНР», каб правесці ў Данецку акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці, аднак пасля перасячэння мяжы перастала выходзіць на сувязь. Знаёмыя мяркуюць, што яна была затрыманая супрацоўнікамі міністэрства дзяржаўнай бяспекі «ДНР».

Алег Васільеў быў удзельнікам арт-групы «Вайна». Некалькі гадоў таму атрымаў палітычны прытулак у Фінляндыі, бо ў Расіі падвяргаўся пераследу за ўдзел у ЛГБТ-акцыях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула