БЕЛ Ł РУС

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

1.02.2017 / 08:58

Беларусь 1 лютага павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 26 студзеня 2017 года № 75.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з 79,1 да 89,5 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін — з 43,5 да 49,2 долара за тону, на таварныя бензіны — з 23,7 да 26,8 долара за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 26,8 долара за тону (раней — 23,7). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, мяняліся 1 студзеня 2017 года — яны былі зніжаны.

У рамках існуючых дамоўленасцяў Расія пастаўляе ў Беларусь нафту і нафтапрадукты без экспартных пошлін. Пошліны выплачваюцца ў расійскі дзяржбюджэт пры ажыццяўленні Беларуссю рээкспарту гэтых тавараў за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС альбо экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расійскай нафты. Памеры экспартных пошлін ўстанаўліваюцца ўзгоднена ўрадамі дзвюх краін і залежаць ад цэн на нафту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула