БЕЛ Ł РУС

У Крамлі адмовіліся ацэньваць дзеянні Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША

31.01.2017 / 13:41

Nashaniva.com

У Крамлі не будуць ацэньваць дзеянні Дональда Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае ria.ru.

Пяскоў адзначыў, што Крэмль не збіраецца «даваць нейкія кваліфікацыі прэзідэнту ЗША», бо гэта «ўнутраная справа Амерыкі».

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі падкрэсліў, што «пакуль» Крэмль зыходзіць з «таго настрою, які быў выкладзены ў ходзе нядаўняй тэлефоннай размовы» Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна 28 студзеня.

«Гэта выклікае ў нас задавальненне», - сказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула