БЕЛ Ł РУС

Стагадовы рубеж пераадолелі 415 жыхароў Беларусі

26.01.2017 / 19:56

Пр гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Сярод айчынных доўгажыхароў з сяміразовай перавагай лідзіруюць прадстаўніцы прыгожага полу: сваё стагоддзе адзначылі 365 жанчын і 50 мужчын.

Паводле слоў спецыялістаў, на 1 студзеня бягучага года ў рэспубліцы пяць беларусаў знаходзяцца ў паважнай узроставай катэгорыі 110 гадоў і старэйшыя, з іх адзін чалавек — жыхар Гродзенскай вобласці — ва ўзросце 115 гадоў і старэйшыя.

Гродзенская вобласць традыцыйна лідзіруе сярод рэгіёнаў краіны па колькасці доўгажыхароў: тут на 1 студзеня бягучага года налічваўся 81 чалавек ва ўзросце старэйшым за 100 гадоў. На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу — Віцебская вобласць (66), на трэцяй — Гомельская (58). У Мінскай вобласці пражываюць 56 чалавек, якія ўжо адзначылі свой векавы юбілей, у Брэсцкай вобласці — 55, у горадзе Мінску — 54, у Магілёўскай вобласці — 45.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула