БЕЛ Ł РУС

У Ашмянах затрымалі Лябедзьку

18.07.2008 / 14:41

Nashaniva.com

У гэты момант ён знаходзіцца ў тамтэйшым пастарунку.

Сустаршыня аб’яднаных дэмакратычных сіл Анатоль Лябедзька затрыманы ў Ашмянах (Гарадзенская вобласьць). У дадзены момант ён знаходзіцца ў мясцовым міліцэйскім пастарунку.

Як паведаміў палітык па тэлефоне «Свабодзе», абвінавачваньні яму яшчэ не прад’яўленыя. Сваё знаходжаньне ў Ашмянах ён тлумачыць тым, што прыехаў на сустрэчу з патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у гэтым рэгіёне Іванам Круком.

«А затрымалі мяне ў той момант. Калі я раздаваў пасланьне АДС да грамадзянаў Беларусі», — адзначыў Анатоль Лябедзька.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула