БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Расіі Мядзведзеў заклікаў развітацца з ілюзіямі наконт адмены санкцый

22.01.2017 / 16:26

Nashaniva.com

tass.ru

«Час развітацца з ілюзіямі, што ў дачыненні да нашай краіны будуць адменены нейкія санкцыі. Відавочна, што ўсё, што здарылася, гэта надоўга. Няма чаго спадзявацца на чужыя выбары», — сказаў старшыня ўрада Расіі, выступаючы на XVI з'ездзе яго партыі «Адзіная Расія», піша rbc.ru.

Ён таксама дадаў, што трэба спыніць разлічваць «на прыход новых кіраўнікоў замежных».

У сувязі з гэтым расійскі аграпрамысловы комплекс (АПК), для якога, па словах Мядзведзева, склаліся удалыя ўмовы, павінен актыўна выкарыстоўваць гэтую сітуацыю. «Мы падтрымаем іх [аграрыяў] у тым, бо ў любых умовах мы будзем карміць сябе самі», — падкрэсліў прэм'ер.

Раней Мядзведзеў ужо адзначаў, што расійскім уладам давядзецца і далей дзейнічаць насуперак санкцыям, і заклікаў «не цешыць сябе» іх адменай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула