БЕЛ Ł РУС

Каля 30 футбалістаў каманды Уганды загінулі пры крушэнні судна

26.12.2016 / 18:17

Nashaniva.com

Лодка перакулілася праз тое, што пасажыры перагрупаваліся на адзін борт.

Каля 30 чалавек сталі ахвярамі караблекрушэння на возеры Альберт ва Угандзе. Пра гэта паведаміла сёння агенцтва AFP.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю. На патанулым судне знаходзіліся футбалісты мясцовай каманды і іх заўзятары.

«Вада была спакойнай, праблема ўзнікла, калі падчас свята футбалісты і іх заўзятары перагрупаваліся на адзін борт лодкі, якая пачала разгойдвацца. У выніку лодка перакулілася, каля 30 чалавек патанулі», — прыводзіць агенцтва словы прадстаўніка мясцовай паліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула