БЕЛ Ł РУС

Наркаман на аўтамабілі ўцякаў ад ДАІ проста па будынку расійскага аэрапорта ВІДЭА

23.12.2016 / 09:55

З'явілася відэа з камер назірання, дзе відаць, як аўтамабіль ездзіць па тэрмінале казанскага аэрапорта, а супрацоўнікі ДІБДР пераследуюць яго і спрабуюць спыніць рукамі. У канцы машына прабівае шкляную сцяну і выязджае на вуліцу, дзе паліцыянты ў выніку затрымліваюць мужчыну.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 21 снежня. Па дадзеных паліцэйскіх, кіроўца быў пад уздзеяннем наркотыкаў. У паліцыі заявілі, што за рулём машыны знаходзіўся 40-гадовы Руслан Нуртдзінаў, былы следчы УУС з Набярэжных Чалноў. Зараз ён працуе ў ахоўным бізнэсе.

Суд арыштаваў яго на 15 сутак за захоўванне наркотыкаў. Акрамя таго, на яго пачалі дзве крымінальныя справы: за напад на паліцыянтаў і прычыненне шкоды чужой маёмасці. Аэрапорт ацаніў шкоду ў шэсць мільёнаў рублёў (прыкладна $100 тыс.).

Аб пакаранні для супрацоўнікаў паліцыі і службы бяспекі аэрапорта, якія дапусцілі, што па тэрмінале як мінімум пяць хвілін ездзіў аўтамабіль, нідзе не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула