БЕЛ Ł РУС

Мячэці ў Бруселі скардзяцца на частыя праверкі

18.12.2016 / 22:02

Мячэці правяраюцца часцей пасля сакавіцкіх тэрактаў у Бруселі.

dw.com

Неабгрунтаваныя, жорсткія, бесчалавечныя і раптоўныя — такім чынам пра паліцэйскія праверкі напісалі імамы мячэцяў у Бруселі ў лісце прэм'ер-міністру рэгіянальнага ўрада ў бельгійскай сталіцы.

У лісце гаворыцца таксама пра забабоны і нянавісць у адносінах да мусульманскай грамадскасці. Бельгійскі міністр унутраных спраў сказаў, што ўсе праверкі праводзяцца ў адпаведнасці з законам.

Бельгія змяніла свае правілы пасля крытыкі, што ўлады не спраўляюцца з барацьбой супраць тэрарызму, што цярпліва ставяцца да радыкальных ісламскіх імамаў, якія заклікаюць да нянавісці і падбухторваюць да гвалту.

Месяц таму мячэць у раёне Маленбек, вядомым як рассаднік тэрарыстаў, была закрытая. У ёй сустракаліся тыя, хто планаваў тэракты ў сакавіку ў Бруселі і ў лістападзе мінулага года ў Парыжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула