БЕЛ Ł РУС

Меркаваны арганізатар забойства Нямцова не з'явіўся ў суд

13.12.2016 / 12:19

Nashaniva.com

Былы намеснік камандзіра батальёна «Поўнач» Руслан Герамееў не з'явіўся ў Маскоўскі акруговы вайсковы суд для дачы паказанняў па справе аб забойстве Барыса Нямцова.

Сакратар суда паведаміла, што ні ён, ні яго пляменнік Артур Герамееў не прыбылі на пасяджэнне 13 снежня. Прычыны адсутнасці сведкаў не называліся.

Адвакаты сваякоў Барыса Нямцова неаднаразова называлі Руслана Герамеева меркаваным заказчыкам забойства. Пры гэтым у матэрыялах крымінальнай справы статус Герамеева ніяк пазначаны не быў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула